Старонка:Хам (1912).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліну маўчаць/. О! нешта грызе мяне ў сярэдзіне, і так на сэрцы ня добра! І якжэ-ж мае быць добра? Каб і німа ведама які, а ўсёж-ткі мужык!.. /задумала­ся/ і… стары — так!.. стары! /Закладае рукі над галавой і сядзіць гэтак/.

МАРЦЭЛЬКА /цішком забірае цукер і хавае у тор­бу/.


З’ЯВА 2-ая.

ПРОНКА – УЛЬЛЯНА – МАРЦЭЛЬКА.


УЛЬЛЯНА /уходзіць дзьвярыма у глыбі сцэны і, стануўшы на парозі, кажэ/. Устала?.. А я ўжо сюды загледала два разы… Можэ-б ты ўзялася за работу, Пронка? Маю хвіліну часу… на калаўроці пакажу… хочаш?..

ПРОНКА /ляніва/. Цяжка!

УЛЬЛЯНА /ідучы да калаўрота/. Прывыкнеш!..

ПРОНКА /памалу ідзе і станавіцца ля калаўрота/.

УЛЬЛЯНА /пачынае прыгатаўляць яго і паказывае/.

ПРОНКА. Не хачу! не хачу! — рукі і ногі баляць. На якое ліха мне прыпатрэбіцца ўмець прасьці? Досі ўжо я напрацавалася, нагаравалася с канешнай патрэ­бы, а цяпер, калі яе німа, то хай ужо чорт сілы надрывае — я ня буду. /Плюе са злосьцю/.

МАРЦЭЛЬКА /ціха стаіць у куце/.