Старонка:Хам (1912).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыйшло… Я зрабілася мужычкай і /плачучы/ пры жы­цьцю зыйшла у магілу. Ужо для мяне німашака іншаго жыцьця, як мужыцкае.

МАРЦЭЛЬКА /пацешаючы яе/. Ну!.. годзі!.. не плач!.. калі муж добры і мілы, то ня згінеш!.. Ці мілы. /Нагінаецца і сьмяючыся шэпча ей нешта на вуха/.

ПРОНКА /сьмяючыся і адвертаючыся/. Ой! ой!.. Што да гэтаго, то здаецца, бытцам яму і двадцаці гадоў німа яшчэ!.. /Кажэ нешта Марцэльцы на вуха і абедзьве пачынаюць рагатаць/.

МАРЦЭЛЬКА. Ці-ж ты не варта каханьня!.. Кара­леўна! Чыста каралеўна!.. Калі нават жонка Аляксея, хоць і найпрыгажэйшая з усей вёскі, пры табе як калода…

ПРОНКА. Ці-ж яна прыгожая? Ён, гэта так!.. най­прыгажэйшы з усіх мужчын!.. вочы, як васількі, а зубы, калі засьмяецца, бытцам с цукру…

МАРЦЭЛЬКА. Можэ-б гэтай салодасьці пакашта­ваць?..

ПРОНКА /сьмяючыся/. Можэ-б…

МАРЦЭЛЬКА. Ой! калі ён страшаньне любіцца з сваей жонкай, а на іншых і не глядзіць…

ПРОНКА. На іншых — можэ, але на мяне!.. Каб толькі захацела, — мой будзе!.. /Пье гарбату; хві-