Старонка:Хам (1912).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАРЦЭЛЬКА /закраталася і настаўляе самавар. Хві­ліну маўчаць/. Ой і я шмат пекнасьці і багацьця бачыла!.. Усю сваю моладасьць праслужыла па дварох, а пасьля… вось ужо 15 гадоў па сьвеці цягаюся, як старчыха, што жыве з ласкі такіх, як ты, міленькая. Мужычка я — праўда, але яшчэ малой дзяўчынкай да двара мяне забралі, — тамака я наелася хлеба…

ПРОНКА /пазіраючы ад часу да часу у люстэрка, што вісіць каля вакна, чэшэ галаву/.

МАРЦЭЛЬКА /выймае з шафы зялёные шклянкі, лы­жачкі, цукер у мяшэчку і ставіць на вакно, усё апаведаючы/. Таму-ж то я адразу і спазнала, хто ты; іншые, мусіць, не спазналі, а я спазнала.

ПРОНКА. А хто-ж я?

МАРЦЭЛЬКА. Паненка! Ой, ты паненка, і дэлікатная і пекнае, як каралеўна!.. Калі ён цябе браў, я падумала сабе… ось! Божэнька мой, мужык такі просты, а захацелося яму каралеўны. Для мяне дзіўна, што ты пайшла за такога простаго мужыка.

ПРОНКА. Я і сама ня ведаю, як гэта сталося. Са­ма я ніколі не спадзевалася выйсьці за мужыка. Я-ж з добрай сямьі: дзядзька мой аж два дамы меў, баць­ка служыў у канцэлярыі, а стрыечны брат аблакатам у вялікім горадзі — і багаты, багаты!.. Вось, да чаго