Старонка:Хам (1912).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вады прынёс, гаршчкі паўстаўляў у печ?.. /Глядзіць ласа у гаршчкі/.

ПРОНКА /седзячы у пасьцелі і ляніва разгледаючы свае ногі/. Муж паехаў сёнека з рыбай у горад, а прад выездам прынёс вады, разлажыў агонь і паўстаў­ляў гаршчкі са страваю у печ. /Злазіць з ложка, — усунула ногі у плоскіе чаравікі; пазевывае, апранае андарак і памаленьку яго завязывае, ўвесь час пацягіваючыся/.

МАРЦЭЛЬКА /падышоўшы к ей/. А добры ён чалавек! Але-ж ты, мая міленькая, пекная, то пекная, ня дзі­ва, што твой сьвету за табой не бачыць /агледае яе/! Божэнька мой. Ножкі ў цябе бялейшые, як твар у дру­гой, а вочкі, як пацерачкі, бліскучые… Міленькая мая!.. а сала дасі?.. Прыйшла я, як да родненькай… /Ізноў агледае яе/. А-а! у поясі якая ценькая!.. Як тая канапелька!.. як якая паненка, сьціснутая гар­сэтам!..

ПРОНКА. А ці бачыла ты калі гарсэт?

МАРЦЭЛЬКА. Ці я бачыла гарсэт? — Божанька мой! Чаго я на сьвеці не бачыла?..

ПРОНКА. Ведаеш што, Марцелька? Пастаў самавар­чык — выпьем гарбаты; мой абецаўся прывязьці цуке­ркаў… Страшэньне мне бяз іх маркотна… /Ізноў пацягіваецца/.