Старонка:Хам (1912).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ІІ.

/Сцэна прэдстаўляе хату Паўлюка. На левым ба­ку вялікае ложка, высока пасланое, а на ім уся ў пярыні ляжыць Пронка; на право ў куце чырвоная аль­ховая шафа — на ей лямпа з высокім шклом, невялічкі блішчачы сымыварчык, набожная кніжка, напханая святымі абразкамі; печ, лава, сталы, два вёдры з вадой. У печы гаршчкі, ў каторых варыцца страва; у куце с права кросны і калаўрот; проста, у глыбі сцэны і на лева — дзьверы/.


З’ЯВА 1-ая.

УЛЬЛЯНА – ПРОНКА – МАРЦЭЛЬКА.


УЛЬЛЯНА /глянула праз вакно у хату, плюнула і пайшла сабе. Праз хвіліну з’яўляецца Марцэлька/.

МАРЦЭЛЬКА /ціха атчыняе дзьверы у глыбі сцэны і кашляе/.

ПРОНКА /разбудзіўшыся і пацягаючыся, глядзіць у старану дзьвярэй/. А-а!..

МАРЦЭЛЬКА. А! так вы яшчэ сьпіцё. А ўжо і пад­вячорак на сьвеці, мая-ж ты міленькая! Людзі даўно ужо папалуднавалі і канчаюць у полі работу /падходзіць да печы/. О! Агонь разложаны. Варыцца страва. /Паўзіраўшыся/. У хаці прыбрано!.. А хто-ж гэта вам