Старонка:Хам (1912).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

балота. З іншым жыцьцём табе іншы розум прыйдзе…

ПРОНКА. Як жыву, першы раз такога чалавека ба­чу… Ці ты які пераадзеты ксёндз, ці што?.. Ажно дзіва!.. /Хвіліну маўчаць/.

ПАЎЛЮК. Але ты, Пронка, апомнішся?.. Паправішся? Будзеш жыць, як Бог і людзі казалі?..

ПРОНКА. Буду, буду!..

ПАЎЛЮК. Злажы пальцы на крыж і перад гэтым крыжом /цягне яе на ўзгорак да магілкі/ прысягні, што блаж пакінеш, чорту прыступу да сябе не дасі… пры­сягні!..

ПРОНКА /адвярнуўшыся да крыжа са зложэнымі пальцамі, пасьпешна гаворыць/. Каб мне так Бог пама­гаў, каб я па сьмерці Бога так бачыла, каб чорт душы маей так не хацеў, як я буду цябе вечна, аж да самай сьмерці любіць і шанаваць, мой ты галубок мі­ленькі, залаценькі, брылянтовы!..

МАРЦЭЛЬКА /скрытая ад іх, але з боку сярод сцэ­ны на фронці відочная, рагоча: "Хі-хі-хі!..” /Паў­люк і Пронка спуджэные агледаюцца, але Марцэлька ўжо схавалася/.


Завеса.