Старонка:Хам (1912).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

леваго боку, засопшыся, с клункам у руках/.

ПРОНКА /абыймаючы Паўлюка за ногі/. Мой ты да­ражэнькі, мой ты залаценькі, я пры табе, і ўжо назаўсягды!.. Маеш, глянь, як сэрцэ бьаецца!..

ПАЎЛЮК /узіраецца, ці тые ўжо пайшлі/. А ці ска­зала ты панам, што замуж ідзеш?.. /Паўлюк гаворыць памалу/.

ПРОНКА /сьмяючыся/. Кабы не так! Ці сказала?.. А паня сказала, што я раблю мэзаліанс.

ПАЎЛЮК. А гэта што такое?

ПРОНКА. Паны так заўсёды кажуць, калі чэлавек вышэйшаго роду жэніцца з ніжэйшай і надварот. Паня казала: "Пронка дурная, што за мужыка ідзе, такая далікатная дзяўчына, да гораду і выгад прывыкшая". /Апёршы галаву на руках, ціха/. Мне гэта і самой у галаву прыходзіло. Мужыкоў я ніколі не знала і с хамамі не жыла. Сваякі мае, мая радня, як даведаюц­ца, то адракуцца саўсім ад мяне. Мой дзед меў два дамы, бацька у канцэлярыі служыў, а матка і на фартэпіяні іграла… Божухна, мой Божэнька! У дамоў­цы бедная перавернецца…

ПАЎЛЮК /махаючы рукой/. Пустое!.. Паны пустое гавораць, а ты за імі. Якая там твая вышэйшасьць?.. С хамамі ты не жыла, то праўда, але с кім ты жыла! С шэльмамі жыла. І сама за імі брыла ў гразь, ды