Старонка:Хам (1912).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УЛЬЛЯНА /пацягваючы носам/. Пэўна, калі сіра­та, то бедная; усё-ж ткі, што бадзяка, то бадзяка… але калі хочэце…


ПІЛІП. Прыймем, чаму ня прыймем. Ці хлеба ня хопіць, ці хата цесна?.. Ня лічылі мы ніколі на ва­шэ дабро і абыдземся без яго!.. Вялікая рэч, што пасядзіць сабе у нас…

УЛЬЛЯНА. Мы для цябе ўсё зрабіць гатовы, каб то­лькі табе добра было!.. А ткі боязна!.. /Бярэ вёдры і ідзе, а за ею Піліп і Данілка. Паўлюк садовіцца у чоўні/.

УЛЬЛЯНА /ідучы, да мужа/. Піліп!

ПІЛІП. А што?

УЛЬЛЯНА. А Паўлюк дык саўсім адмяніўся: здаецца, памаладзеў. Каб толькі ён бяды не напытаў сабе!

ДАНІЛКА /піскліва/. Здаецца да неба галавой то­ркнуўся, такі шчасьлівы. /Хаваецца паміж дрэў/.


З’ЯВА 4-ая.

ПРОНКА – ПАЎЛЮК – МАРЦЭЛЬКА.


/З лесу высоўваецца Марцэлька, падпіраючыся кійком. Гэта старчыха с чырвонымі вачыма, заплыўшымі сьля­зьмі, каторые яна выцірае рукавом. Глядзіць у след Піліпу і Ульляне, каторые яе не бачаць; Марцзлька злосна рагочэ. У той жэ час паказываецца Пронка з