Старонка:Хам (1912).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праўду кажу.

ПІЛІП. Праўду; а хто-ж гэта кажэ, што не праў­ду?.. Але і мы для цябе благімі не былі.

ПАЎЛЮК. Не былі і дзеля гэтаго да вас і да ва­шай жычлівасьці з інтарэсам звертаюся…

УЛЬЛЯНА. Божухна! А не казала?.. І то пэўна з гэтай…

ПАЎЛЮК. Так — с Пронкай; ей патрэбен апекун і прыяцель… і абецаўся.

УЛЬЛЯНА. /лапаючы рукі/. А казала!.. вось і беда!.. Ці-ж гэта для цябе жонка? Не малады ты ўжо не дзяцюк!.. Падумай, Паўлюк, на што табе беда гэта?..

ПІЛІП. Ці вы толькі добра робіце, што с такой жаніцца здумалі? Гэта-ж, ведама, ад дзіцяці па два­рох цягалася, лякайская палюбоўніца — вось і ўсё. Ой, глядзіце, каб бяды не набрацца!..

УЛЬЛЯНА. Ты-ж наш брат, а тая нема ведама хто, ды яшчэ з гораду — да другога жыцьця прывыкшы…


ПАЎЛЮК. Ня бойся! Пашануе мяне і прысягне. А што да таго, якою была, — то німа што. Я палюбіў яе і хачу выратаваць. Загубіла душу, бо ніякой апекі ня мела. Тые, што любілі, — глуміліся, а я не такі. Пра­шу вас, каб вы яе на тры тыдні узялі ў сваю хату, пакуль да венца. Сірата яна і не мае, дзе прытуліц­ца.