Старонка:Хам (1912).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З’ЯВА 3-ая.

ПАЎЛЮК – ПІЛІП – УЛЬЛЯНА – ДАНІЛКА.


ПАЎЛЮК. Слава Хрысту Богу!

ПІЛІП і ДАНІЛКА. На векі вечные!

ПАЎЛЮК /ввертаючыся да Ульляны/. А і ты, Ульля­на, ізноў тут! дужа добра. Згадала ты тое, аб чым я гаварыць буду?.. Воля Божая!.. ніхто ад яе не ўцячэ: худая, ці добрая — ўсё роўна.

УЛЬЛЯНА. Мудра гаворыце, але, відаць, аб гэтай дзеўцы хацеў казаць…

ПАЎЛЮК. Але-ж, маю да вас просьбу і прашу вель­мі, каб вы ласкава прынялі маю гутарку і зрабілі так, як скажу.

ПІЛІП. А чаго-ж хочаце?

ДАНІЛКА /седзючы ў лодцы, майструе у ёй/.

УЛЬЛЯНА /бяручыся ў бакі/. Ну, дык слухаем…

ПАЎЛЮК. Ці я табе, Ульляна, калі нашы бацькі памёрлі і цябе маленькую на маіх руках пакінулі, благім быў братам?

УЛЬЛЯНА. Божэчка! А хто-ж гэта кажэ?..

ПАЎЛЮК. Ніхто не кажэ, але я сам вам сказаці хацеў, што ўсё, што мог для вас зрабіць, зрабіў. Калі ты замуж шла, тры часьці гароду свайго аддаў вам, даў вам карову, дзесяць авечак купіў.