Старонка:Хам (1912).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цябе. Пронка! павенчаемся!.. Толькі куды ты падзенешся, пакуль шлюб возьмем?

ПРОНКА. Як то куды! Вось ўраз пабягу аткажу службу і за момэнт тут буду.

ПАЎЛЮК. Тут будзеш. Але гдзе падзенешся?

ПРОНКА. А ў цябе! У тваей хаці…

ПАЎЛЮК. Дзіцятка! Беднае ты дзіцятка!.. Як жэ у маей хаці жыць будзеш, калі мы перад людзьмі ня муж, ня жонка. Вочы бы табе выгрызлі, і справедліва…

ПРОНКА. Чаму? За што?

ПАЎЛЮК. Бо грэх! Пойдзеш да сястры маей Ульляны — там прабудзеш, пакуль заповедзі выйдуць. Вось ўраз пайду да яе і папрашу, а ты схадзі да паноў службу атказаць… /Пронка кідаецца яму на шыю, пасьля бяжыць у двор. Ён ідзе да чоўна. Пронка налетае на Піліпа Казлюка, каторы ідзе ад пораму з се­цямі; за ім паказваецца Данілка, меньшы яго брат, 16-ці гадовы хлопец, з жэрдзямі і вудамі, абодва глядзяць на Пронку, куды яна бяжыць. Паўлюк падходзіць да іх. Ульляна выходзіць с праваго боку з вё­драмі і сьпевае/.