Старонка:Хам (1912).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як і мая, палюбіць гэтае высокае неба і гэтае ці­хае сьпеваньне нашаго роднаго Нёману… Ціха, ці­ха, ціха!..

ПРОНКА /цалуе яго рукі і плачэ/. Лёгка быць добрым, жывучы гэтак з зямлей і небам, тут сярод лясоў і палёў зялёных, але папробуй там, у горадзі. /Прыхліпываючы/. Каб яны скрось зямлі пайшлі, каб на іх звод прыйшоў на гарады тые, паноў і маю службу сабачую.

ПАЎЛЮК. Гэта праўда, што твая служба — гэта астатняя служба!.. Але не кляні! Чый хлеб ясі, та­го і шануй. Ну супакойся, супакойся!.. /Памаўчаў­шы/. Ну то хіба павенчаемося. Што… Таварашам та­бе да сьмерці буду і ніколі не пакрыўджу. Будзеш меці куток свой, хлеба кусок і жыцьцё справядлівае. Ну, што, Пронка?..

ПРОНКА /зрываецца і кідаецца яму ў ногі; ня то са сьмехам, ня то с плачэм; ён яе падымае/.

ПАЎЛЮК. Ніколі мяне да ніводнай жанкі не цяг­нула, як да цябе. З жонкай нябошчыцай у згодзі жы­лі, але каханьня ніякаго не было, дый жыла яна ня доўга. А што ўжо пасьля раілі, то да ніводнай ах­вота не брала. Ажно неўспадзеўкі, як першы раз у чоўні вазіў, а ты мне расказала пра жыцьцё сваё грэшнае, ўлезла ў галаву мне думка, каб выратаваць