Старонка:Хам (1912).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лася!

ПРОНКА /падскочыўшы, абыймае і вешаецца на яго шыі/. А мой-жэ ты міленькі, мой даражэнькі! Каб сто перашкод паміж намі стануло, праз лясы і горы пабегла-б да цябе… А ўсё таму, што ты гэтак шка­дуеш мяне. Ніхто і ніколі не пашкадаваў мяне, усе здзекаваліся нада мной. Матка і тая пакінула мяне, а пакуль і была, то чаго я навучылася пры ёй… Ра­спусты і толькі!.. А найбольш глуміліся тые, што бытцам-то любілі, а ты не глуміўся нада мной, ні­колі нічога не жадаў… як бацька родны адносіўся.

ПАЎЛЮК. Нехай мяне Бог сьцеражэ ад гэтаго грэ­ху, каб я з гэтай думкай вазіў цябе па рацэ… Ду­шу тваю палюбіў і ратаваць яе хачу… Ганьбы тва­ей, сораму твайго і жыцьця благога твайго стыдаў­ся, як свайго… вось што!

ПРОНКА. Ведаю я, ведаю, што ты інакшы, чым другіе, чым усе тые злыдні, што бытцам любяць, а па праўдзі на глум выстаўляюць; і дзеля гэтаго я сама далей ісьці у сьвет не хачу. Да ног тваіх прыпаўзла, як сабака, і не пайду ужо.

ПАЎЛЮК. Супакойся, дзіцятка! /Садзіць яе на узгорку і схіляецца над ей/. Супакойся, сцішся!.. глянь на гэта неба яснае, паслухай, як вада пяе, толепей табе будзе… Можэ і твая душа будзе, так