Старонка:Хам (1912).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАЎЛЮК. То скуль узяла? Кажы!..

ПРОНКА. Гэта маей пані каралі, але яны мне так да спадобы, што здзержаць не магла і узяла. Гэта ўжо ня першы раз — я заўсягды іх надзевала, калі паня выходзіла, а мяне запрашывалі у якую кампанію.

ПАЎЛЮК /востра/. Дрэнна ты зрабіла…

ПРОНКА. Вот! Я-ж не украла, ані аткусіла; прыйду дамоў і палажу на мейсцы дык знаку ня будзе, што брала я.

ПАЎЛЮК. То што… Але-ж гэта чужое. Я-б не па­важыўся чужое крануць.

ПРОНКА /убачыўшы крыжы на магілі/. Ох-ей! Гэта-ж тут магільнік!

ПАЎЛЮК. Дык што, што магільнік? Грэху бойся, а не магільніку.

ПРОНКА. Грэху!.. Добра вам казаць — грэху. Каб-жэ было да каго прыхінуцца, на каго аперці­ся /кідае гарачы пагляд на Паўлюка/, то мо’ і па­трапіла-б, але я сама не змагу… благое цягне… цягне…

ПАЎЛЮК /бытцам сам сабе/. Не хачу, не пушчу. Далі Бог, не пушчу! /Страшання парушэны, голас­на/. Ізноў на бяздольле і здзек пойдзеш… І це­ла, і душы тваей не дам!.. Годзі ты ўжо набадзя-