Старонка:Ф. Аляхновіч. На вёсцы.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Птушачкі сьпіваюць,
як калісь пеялі...
Прадала дзяўчына
сэрцо за каралі!..

|}

(сядае на камені і пачынае іграць на дудцы).


ЗЬЯВА II.

Стасюк, Цыганка.

Цыганка (уходзіць). Чаго сумны, хлапец? Чаго зажурыўся, маладзец? Хочаш — паваражу табе, усю праўду будзеш ведаць! Хочаш з рукі, дык з рукі, хочаш с карт, дык с карт, ўсю праўду скажу, нічога не затаю... Катора дзяўчына цябе любіць, катору ты, малец, любіш, — ўсё ведаю, ўсё скажу... Хочаш, паваражу...

Стасюк (працягівае даяе далонь). Варажы.

Цыганка (разглядаючы руку Стасюка гаворыць манотонна, сьпеўна). Жыць будзеш доуга... аж да сьмерці. Калі-ж прыйдзе пара памерці, жыцьця, ня будзеш праклінаць, бо шчасьце ў жыцьці будзеш-знаць, — бо вельмі шчасьліў будзеш ты!.. Эх!.. не маркоцься, ня тужы! Вось гэта лінія, што ідзе тут у права на тваей руцэ, гэта якраз на то указ, што вельмі будзеш ты багат, мець будзеш многа зямлі, хат, у цябе будзе ўсяго шмат!.. Эй, не маркоцься-жа, Стасюк! на што? — ня трэба гэных мук! на што журыцца без патрэбы.

Стасюк.. Дзе цяпер Ганулька?

Цыганка.. А... дзе дзяўчына твая? — дык яна блізка адсюль, надта блізка адсюль, надта блізка, ні раз я навет варажыла ей...

Стасюк (ускочыўшы). Дзе яна? Дзе?

Цыганка.. Пачэкай-жаж! Дай-жэ мне за варажбу...

Стасюк (выймае зза пазухі вузелок з грашыма і кідае цыганцы). Вось ўсе, што маю... Бяры! і кажы мне, дзе яна?