Старонка:Ф. Аляхновіч. На вёсцы.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ II.

Дэкарацыя такая-ж самая, як у 1-м акце. Праз нейкі час на сцэне нікога нямашака. Чтно ігру на дудцы. Пасьля ўходзіць Стасюк з дудкай у руцэ.

Стасюк (адзін).

Стасюк (сэнтымэнтальна). Вось ужо год прайшоў, другое прыйшло летка!... Так сама сонейка сьвеціць на захадзі, як тагды... Вось тое самае мейсцо, дзе ў апоші разок бачыў яе, дзе вяночак с кветак сплёў... Вось год прайшоў, а яе як няма, так няма. Дзе яна? Што думае? Ці часта мяне ўспамінае?...

(пяе):

Да цябе ўздыхаю,
За табой сумую.
Калі-ж я пабачў
Ганку дарагую!

Зацьвітаюць кветкі,
Так як і калісьці,
а душэнька сумна,
як дрэва бяз лісьці.

Сонцо сьвеціць ясна,
як калісь сьвеціла, —
птушачкі пытаюць,
дзе-жа твая міла?