Старонка:Ф. Аляхновіч. На вёсцы.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цыганка (хаваючы грошы). Я ўжо для цябе буду старацца... Калі хочаш, дык навет любчыку дастану.

Стасюк (я. в.). Кажы мне: дзе яна?!

Цыганка.. Блізка... Яна ў паноў ў маёнтку. Нідаўна яны прыехалі з места. А калі хочаш, дык я... (гледзячы ў даль). Чакай!.. вось здаецца... Але! гэта яна! Вось там, глядзі! каля лесу Ганулька йдзе...

Стасюк (прыгледаючыся). Што? дзе? Гэта-ж якаясь пані!

Цыганка. Хэ-хэ! Гэта яна. Вось схавайся там за гэты куст, а я зманю яе і прывяду сюды, не кажучы нічога, што ты тут... (выходзе).


ЗЬЯВА III

Стасюк (адзін).

Стасюк.. Не разумею... Ці-ж можа быць! Гэта не яна... Гэтая ведзьма пэўне брэша... О, Божэнька ты мой! сэрцо бьецца быццым у клетцы птушка... Страшна мне!.. А вось цыганка ўжо падыходзіць, клічэ яе... ўжо каля яе... гавора нешта... А вось ўжо йдуць! Сюды йдуць! Трэба схавацца! (хаваецца за кулісу).


ЗЬЯВА IV.

Цыганка, Ганулька (ў мястовай вопратцы).

Цыганка (ідзе наперад). Хадзі, мая харошая, сюды, хадзі — паваражу табе. Дай толькі ручку беленьку сваю... А можа хочаш с карт? — дык с карт... Ня бойся цыганкі ты, хадзі-ж хутчэй са мной сюды...

Ганулька (ўходзе за цыганкай).


ЗЬЯВА V.

Ганулька, Стасюк.

Стасюк (выбегае, радасна). Ганулька! Вось і я! ізноў каля цябе Даўно ты тут? Чаму-ж вестачкі ніякай не дала?