Старонка:Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нёвік „Наша Ніва", які ў эпоху сталыпінскай рэакцыі быў адзіным вы­яўнікам дум і інтарэсаў народнай масы. Новы тыднёвік, у якім прымалі ўдзел выдатныя дзеячы беларускага нацыянальнага культурнага руху трапляў у самыя далёкія куткі беларускай вёскі, спатыкаючы ў апошняй натхнёны водгук, бо „Наша Ніва" была абаронцам абяздоленага і абабранага беларускага сялянства.

Беларускі нацыянальна-культурны рух выпіхнуў і проблему пабудовы нацыянальнае школы. Беларускае настаўніцтва было першавесьнікам гэтае ідэі, спатыкаўшай у сялянстве жывы водгук. Нацыяналізацыя школы бязумоуна немажліва без адпаведных школьных выданьняў. Беларускія адраджэнцы кладуць грунт беларускім выдавецтвам (у Пе­цярбурзе, Менску, Магілёве). Выдавецтва „Загляне сонца і ў наша ваконца" у Пецярбурзе выдае „Беларускі лемантар" і „Першае чытаньнеў а потым і трэцюю кнігу для школы „Гутаркі аб небе і зямлі". У траўні 1907 г. адбыўся першы зьезд беларускіх народных настаўнікаў, які злажыў організацыю „Беларускага Настаўніцкага Саюзу"- у програме гэтага саюзу знаходзілася трэбаваньне пачатковага навучэньня на роднай мове, а каб настаўнікі былі падрыхтованы да гэтага, дык програмаю вымагалася выкладаньне беларускае мовы у настаўніцкіх сэмінарыях. Ад настаўнікаў не адсталі й вучні. У Глухаўскім настаўніцкім Інстытуце Чарнігаўскай губ. вынікла організацыя „Беларуская нацыянальная хэўра", таксама веўшая пропаганду ідэі нацыяналізацыі школы, якая то там то сям была зьдзейсьнена. Так, у асобных школах Менскай, Магілёўскай і Віленскай губэрняў выкладаньне вялося на беларускай мове Адным з фактараў беларускага нацыянальнага культурнага руху зьявіўся беларускі тэатр. Пачатак зьяўленьня тэатру быў даны групай беларускіх дзеячоў на чале з В. Галубком. Жывая мова, гучна йшоўшая са сцэны, на якой ставіліся п'есы з беларускага жыцьця, была факторам, прабуджаючым і паднімаючым нацыянальныя пачуцьці і імкненьні.

Беларускі нацыянальны культурны рух—гэта протэст супроць прыгнячэньня беларускага сялянства з боку насіцеляў польскай і расійскай культур. Далейшае паглыбленьне беларускага нацыянальнага культурнага руху было-б у выніках небясьпечна для ўладароў зямельнага капіталу, тым болей, што нацыянальна-культурны рух моцна сплятаўся з політычным, вельмі небясьпечным для земляўласьнікаў усякіх нацыянальнасьцяў. Спалоханыя прадстаўнікі польскай і расійскай культур зьвяр­нуліся да прэсы для распаўсюджваньня сваіх поглядаў. Расійскія і польскія рэакцыянэры пачалі выдаваць свае газэты, выяўляўшыя імкненьні ўплываць на беларускае жыцьцё. Прадстаўнікі польска-клерыкальных тэндэнцыяў пачалі выдаваць „Беларус", а расійскія консэрватары на расійская мове „Белорусскую Жизнь" і „Северо-Западную Жизнь" Абе­дзьве газэты аднолькава адмоўна адносіліся да беларускага нацыянальна-культурнага руху. Абедзьве нацыянальныя консэрватыўныя партыі беларускім нацыянальным лёзунгам ставілі супроць свае, аднолькавыя па ідэі але розныя па конкрэтнаму ажыцьцяўленьню апошніх. У адносінаў да беларускага руху выплылі антагоністычныя адносіны зямельнага як польскага, таксама й расійскага капіталу, зышліся ўсерасійскі і польскі пункт погляду. Д. Іл. Сьвяціцкі, аўтор апісаньня „Відрожене білоруськага пісьменства" характарызуе гэтыя адносіны такім парадкам: „калі лёзунгі расійскай консэрватыўнай групы можна ўбраць у формулу офіцыйнага патрыётызму-самаўладства, праваслаўе й народнасьць з ад­паведным дапаўненьнем, як, напрыклад, „хто ня прызнае гэтае формулы,