Старонка:Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Беларускі нацыянальны рух робіцца моцным штуршком у разьвіцьці беларускай культуры, а з моманту свайго ўздыму робіцца нацыянальна-політычным з лёзунгам нацыянальнага й політычнага вызваленьня. Ужо ў канцы 1890 г. група вучнёўскай моладзі ў Менску, пераважна поль­ская, утварыўшы гурткі з мэтаю вывучэньня Беларусі, прышла да думкі аб мажлівасьці нацыянальнага й культурнага разьвіцьця беларуса пры ўмове яго політычнай эмансіпацыі. Апошняя думка лягла ў фундамэнт бела­рускага нацыянальнага руху, які радзіўся і атрымаў далейшае разьвіцьцё за межамі Беларусі, галоўным чынам у Пецярбурзе, у якім знаходзілася многа беларускай вучнёўскай моладзі. Розная студэнц­кая моладзь, ядналася ў організацыі, закладвала фундамэнт будучага нацыянальнага рэволюцыйнага руху. У 1902 годзе ў Пецярбурзе э'організаваўся „Круг Белорусской Народной Просветы и Культуры Белорусской“, які займаўся распаўсюджваньнем выданьняў, выходзіўшых за межамі Расіі, а таксама спрабаваў выдаваць кнігі на беларускай мове ў Расіі. У 1903 годзе ў Пецярбурзе вырасла ўжо нацыянальна-політычная організацыя „Беларуская Рэволюцыйная Грамада", у канцы 1903 г. зьмя­ніўшая імя на „Беларускую Сацыялістычную Грамаду", з нацыянальнай програмай і з трэбаваньнем аўтономіі для Беларусі. Нацыянальна-політычны рух даў штуршок большай сілы для беларускага мастацкага слова, нязвычайна расьцьвіўшага пасьля 1905 г. Беларуская мастацкая літара­тура аздобна разьвілася ў першарэволюцыйную эпоху. З гарадзкое масы выйшла цэлая плеяда выдатных прадстаўнікоў мастацкага слова ў асобах І. Д. Луцэвіча (Янка Купала), К. М. Міцкевіча (Якуб Колос), Д. Ф . Жылуновіча (Цішка Гартны), М. А. Багдановіча, С. Плаўніка і іншых, якія працягнулі справу, пачатую Ф. К. Багушэвічам і І. Няслухоўскім, і дзякуючы поэтычнай дзейнасьці якіх беларуская мастацкая літаратура пе­ражыла эпоху свайго пекнага росквіту. Беларускія пісьменьнікі,— гэта сыны беларускай вёскі, якая ў працягу доўгіх стагодзьдзяў змарылася ад дра­пежнай панскай эксплёатацыі. Беларускія мастакі слова—аполёгэты бед­нага прыгнечанага беларускага народу, прарокі новага жыцьця, натхнё­ныя песьняры свабоднага й вольнага росквіту Беларусі. Народныя мотывы зьяўляюцца пераважваючымі ў поэзіі аж да самай Кастрычнікаўскай Рэволюцыі. Беларуская мастацкая літаратура, будучы аднэю з галін, вы­яўляючых нацыянальны рух, была самым важным факторам апошняга. Яна будзіла сузнаньне забытай беларускай вёскі, яна натхнёна клікала ўсіх да новага жыцьця, яна загартоўвала ўсіх да надыходзячай барацьбы за вызваленьне. Яна клікала ўсіх будаваць новае радасна-пекнае жыцьцё.

Рэволюцыя 1905 г. выклікала да жыцьця легальную пэрыодычную прэсу, якая мусіла адбіваць усе нацыянальна-культурныя й політычныя імкненьні беларускіх адраджэнцаў. Адражэньне легальнай беларускай прэсы было паказчыкам сілы й шырыні беларускага нацыянальна-культурнага руху, які ўжо вырас да такое ступені, калі нелегальныя лісткі, брошуры й зборнікі вершаў ужо не маглі здаволіць патрэбы бя­гучага моманту. Беларуская прэса зьявілася першы раз у Вільні, дзе ў верасьні 1906 г. выйшаў першы нумар новай тыднёвай газэты „Наша Доля", якая друкавалася расійскім і лацінскім шрыфтамі. На шостым нумары яна была зачынена. Рэволюцыйна-нацыянальны напрамак, бязумоўна, ня мог спадабацца ўрадавай адміністрацыі, якая была вартаўні­ком расійскага зямельнага капіталу і абаронцам прынцыпу неабасобленасьці беларуса ад велікаруса. Паміж іншым, беларуская прэса была за­душана не адразу. З лістападу 1906 г. пачаў выдавацца беларускі тыд-