Старонка:Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цыпах з прынцыпамі нацыянальнай самастойнасьці палякаў на Беларусі. Польскі дэмократычны саюз імкнуўся на грунце дэмократычнай грама­дзянскасьці да замірэньня з нацыянальна-экономічнымі групамі. Пляны польскага дэмократычнага саюзу відавочна не маглі быць выкананы.

Нарэшце „Польскі саюз грамадзянскай дзейнасьці ў Літве й Беларусі" выбухнуў у канцы 1907 г. і пачатку 1908 г. і імкнуўся да а'бяднаньня наўкола сябе дробна-буржуазнае профэсіяльнае інтэлігэнцыі, палажыўшы ў грунт свае програмы і будучае дзейнасьці—карысьць Літвы й Беларусі і інтарэсы шырокіх народных колаў гэтых краін. Уся програма выяўлялася няяснасьцю і нявызначанасьцю. Толькі ў адным яна была вызначана—у прызнаньні Літвы й Беларусі краем польскім. Профэсіянальная інтэлігэнцыя стаяла на тэй-жа ўсяпольскай пляцформе, на якой стаялі ўсе літоўскія й беларускія земляўласьнікі. Найбольш яскравы ад­бітак гэта нацыяналістычная ідэя атрымала ў „Нацыянальна-дэмократычнай партыі", змагаўшайся за інтарэсы ўсяго польскага народу, для якога Літва й Беларусь былі няжывымі соцыяльнымі організмамі, заяўляўшымі на самастойнае існаваньне, а толькі гістарычнай тэрытярыальнай адзінкай, ня маючай ніякіх каранёў для самастойнага політычнага і нацыянальна-культурнага разьвіцьця. Пасьля 1905 г. сярод Палякоў на Беларусі й Літве яна мела вялікі ўплыў. Урэшце дробнабуржуазныя дзеячы, якія былі выдатны політычным радыкалізмам, організавалі гурток аўтономістых, у склад якога маглі ўваходзіць прадстаўнікі няпольскай нацыянальнасьці. Гурток аўтономістых склікаў свае партыйныя вельмі нацыянальна-разнакалёрныя зьезды. Удзельнікі зьезду не маглі прыйсьці да якое-небудзь пэўнае пастановы адносна Літвы й Беларусі ў нацыянальным кірунку, бо на зьезьдзе выказваліся за адзінства нацыянальных інтарэсаў Літвы й Беларусі, але ня было нікога супроць адзінства. Ва ўсялякім выпадку аўтономістыя сходзіліся на адным—гэта шырокая аўтономія для Літвы й Беларусі. Агульныя політычна-экономічныя ўмовы спрыялі політычнай організацыі сярод польскага сялянства на Беларусі. Зямельныя непарадкі на тэрыторыі Беларусі стварылі сурмяную пагрозу ня толькі шляхетным земляўласьнікам, але й заможнаму сялянству, якое ня ў меншай долі, чымся панскае земляўласьніцтва, эксплёатавала сялянскую гушчу пролетарскага і паўпролетарскага тыпу. Для заможнага сялянства была зусім ясна неабходнасьць умеркаваньня сялянскага руху ў наданьні яму боль­шай організаванасьці. Старонячыся ад буйнага земляўласьніцтва і йдучы насустрач радыкальнай інтэлігэнцыі, сялянства імкнулася да аб'яднаньня гарадзкіх і вясковых радыкальных элемэнтаў. Так утварыўся «Народны саюз", які з аднаго боку імкнуўся да выпрацоўкі суцэльнага пляну ся­лянскага руху, а з другога—да выпрацоўкі агульнай програмы рэформы, якая-б адпавядала інтарэсам бяднейшага сялянства. Склад сяброў саюзу ня быў вытрымана клясовым, у ім былі самыя разнародныя па замож­насьці сялянскія элемэнты. Ад гэтага яго сябры не маглі дагаварыцца і выпрацаваць якую-небудзь вызначаную програму. Надыйшоўшая рэакцыя канчаткова пахавала й самы саюз.

Усяпольскі рух, прапітаны найвялікшым нацыяналізмам, стварыў умовы, пры якіх праца палякоў з другімі нацыянальнымі элемэнтамі была зусім немажлівай. Радыкальныя польскія дробна-буржуйныя інтэлігенты аднак імкнуліся да таго, каб памірыцца з другімі этнічнымі элемэнтамі і супольна працаваць на політыка-грамадзянскім фронце. Была зроблена справа выданьня газэты „Gazeta Wilenska" якая імкнулася давесьці, што палякі на