Старонка:Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

палякаў-земляўласьнікаў пераглядзець свае нацыянальна-політычныя лё­зунгі. Калі пэўная частка польскіх земляўласьнікаў засталася пры сваіх нацыянальна-політычных поглядах, дык значная частка ў далейшай політычнай дзейнасьці кіравалася ня толькі нацыянальна-політычнымі мотывамі тагочаснага моманту, але й політычнымі настроямі, ахапіўшымі ўсе клясы Беларусі. Гэта вызначыла ўваход значнай часткі земляўласьнікаў у кадэцкую партыю, зьдзейсьненьне програмы якое захоўвала-б за земляўласьнікамі кіраўнічае экономічна-культурнае становішча і дала-б мажлівасьць шырокага ўдзелу ў агульна-політычным жыцьці краю. Зя мельныя непарадкі зблізілі цесна польскі зямельны капітал з расійскім. Удзел польскага зямельнага капіталу ў агульнарасійскім руху дыкта­ваўся ўсёй лёгікай тагочаснага моманту. Хаця сярод польскіх кадэтаў ня было політычнага аднадумства, аднак польскі зямельны капітал гатоў быў прыняць кадэцкія лёзунгі, толькі з некаторымі зьменамі, прыстасоў­ваючы да ўмоў Літвы й Беларусі і асабліва тае часткі, дзе датыкаліся організацыі кіраваньня і аўтономнага вырашэньня зямельнага пытаньня. Ставячы сябе супроць расійскаму зямельнаму капіталу, як нешта абасобленае і нават супраціўнае, польскі зямельны капітал вымагаў дэцэн­тралізацыі кіраваньня й цэлага шэрагу асобных дробных узаканеньняў, якія датыкаліся аўтономнага вырашэньня зямельнага пытаньня. Хаця гэта спроба ўтварэньня самастойнай польска-кадэцкай партыі закончылася няўдачаю. Хіба-ж маглі польскія буйныя земляўласьнікі сур'ёзна думаць над вырашэньнем хаця-б мясцовага зямельнага пытаньня, калі ўсе іх імкненьні былі накіраваны да бязьлітаснай эксплёатацыі беларускага сялянства. Дзеля гэтага для польскіх земляўласьнікаў была больш да твару контр-рэволюцыйная програма, знайшоўшая сабе адбітак у „Кра­ёвай партыі Беларусі й Літвы", выйшаўшай з Менскага вяскова-гаспадарчага таварыства, заўсёды адбіваўшага інтарэсы земляўласьнікаў. Про­грама гэтай партыі характарызавалася нязвычайнай умяркованасьцю, але агульна-політычныя ўмовы дазволілі ёй актыўна працаваць толькі ў гады політычнай рэакцыі. Няма нічога дзіўнага, што напужаны агульна-рэволюцыйнымі здарэньнямі польскі капітал ішоў у ногу з расійскім зямельным капіталам. Такі характар польскі капітал захоўваў аж да рэволюцыі 1917 г. Рэволюцыйныя здарэньні абудзілі да політычнага жыцьця консэрватыўныя каталіцкія колы, на чале з каталіцкім біскупам баро­нам Э. Роппом, організатарам клерыкальнай „констытуцыйна-каталіцкай партыі". Новая партыя імкнулася апірацца на шырокія каталіцка-грамадзянскія колы, галоўным чынам на сялянства. Вось ад гэтага ў програме мелася й забарона дробнай уласнасьці і арандатараў і барацьба за экономічную эксплёатацыю сялян і рабочых, і падтрыманьне сялянскай колёнізацыі на дзяржаўныя і прыватныя землі з дапамогай ураду. Імкнучыся аб'яднаць беларусаў, католікаў і палякаў, констытуцыйна-каталіцкая пар­тыя толькі з надворнага выгляду рвала з земляўласьнікамі, але па істоце ўся клерыкальна-дэмократычная програма астаўляла ў недатычнасьці ўласнасьць земляўласьнікаў, супроць якіх дэмократы-каталікі, бязумоўна, не маглі выступіць. Пад уплывам атакі з боку земляўласьнікаў—устаноўца партыі значна зьмяніў усе радыкальныя пункты свае програмы і адмо­віўся ад дэмогогічных выступленьняў.

Цэркаў пайшла на службу к зямельнаму капіталу. Політычныя край­насьці краёвай партыі спаткалі адпор у пэўнай часткі польскіх земля­ўласьнікаў, галоўным чынам з Усходняй Беларусі, якія імкнуліся аб'яднаць польскія зямельныя колы на памеркаваных агульна-грамадзянскіх прын-