Старонка:Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тэрыторыі Літвы й Беларусі ў сваёй дзейнасьці павінны кіравацца інта­рэсамі краю і раз назаўсёды адмовіцца ад пункту погляду колёнізатараў і культуртрэгэраў, якога толькі прытрымліваюцца прыхільнікі ўсяпольскага пункту погляду. Як ні стараліся гарадзкія радыкальна-польскія дэлегаты наладзіць цесную сувязь з другімі нацыянальнымі групамі, гэтая спроба не магла даць пажаданых вынікаў. Гарадзкі радыкальны элемэнт ня быў характэрным для польскага грамадзянства, у якім кіраўнічы напрамак давалі земляўласьнікі, з іх ідэямі ўсепалячаства. Застаючыся на сваіх ранейшых позыцыях, польскі зямельны капітал і нацыянальна-экономічны воража настроены беларускаму сялянству, надбаў для сябе ў гады Вялі­кай Кастрычнікаўскай Рэволюцыі смутны ўдзел, якая зьнішчыла зямельны капітал і пахавала раз назаўсёды польскія мары і імкненьні.