Старонка:Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

апошнім сур‘ёзную для сябе экономіка-політычную пагрозу, перамагчы якую без дапамогі й падтрыманьня ўраду ён быў ня ў сілах. Гэта нацы­яналістычная тэндэнцыя расійска-дваранскага зямельнага капіталу знайшла адбітак у тых заканадаўчых мерапрыемствах ураду Мікалая І, якія зьні­шчылі ўсе асаблівасьці дзяржаўнага прававога жыцьця Беларусі й падга­тавалі канчатковае злучэньне апошняй з Расійскай дзяржавай. З другога боку, аб'яўляючы Беларусь краем „исконно-русским“, але захопленым польска-жыдоўскім уплывам, гэта політыка павінна была ўбачыць у бела­русе, толькі заходняга руса, нацыянальна й рэлігійна адвеку зьвязанага з суседнім велікарускім народам. Прымусовы зварот Беларусі ў „Западно-русский—Северо-Западный край" ствараў для беларускай нацыянальнасьці зусім немажлівыя ўмовы для выяўленьня свайго нацыянальнага твару. Гэта нацыянальнасьць на сваім шляху к нацыянальнаму разьвіцьцю спа­тыкала з боку агульнадзяржаўнай улады неперамагчымыя перашкоды, дзякуючы якім беларускі нацыянальны рух разьвіваўся надта няскора, і ў сфэру свайго ўплыву й зацікаўленасьці сабою захапляў параўнаўча нязначную групу асоб.

ІІ.

Польскі зямельны капітал у асобе польскай шляхты заўжды разгля­даў тэрыторыю Беларусі, як адзіную складаную частку польскага гаспа­дарства. Экономічна аслаблены й політычна разьбіты польскі зямельны капітал ня мог і не жадаў мірыцца з фактам сканчэньня політычнага быцьця Польскага гаспадарства. У сваім імкненьні да політычнага адра­джэньня, польская шляхта ставіла сваёю мэтаю рэстаўрацыю Рэчы Пас­палітай у межах быўшых да падзелу. Стаўка польскага зямельнага ка­піталу быда пабіта ў 1830 г. Пераможца, расійскі зямельны капітал, учыніў жорсткую расправу над сваім конкурэнтам. Няўдача паўстаньня 1830 г. ня зьнішчыла політычных імкненьняў польскае шляхты. Няўдача 1830 г. толькі адсунула тэрмін новага выступленьня рэволюцыйных сіл да таго моманту, пакуль для гэтага не ўтварыліся добра спрыяючыя політычныя абставіны. Рэволюцыйная польская шляхта, навучаная горкаю няўдачаю ў 1830 г., пераканалася ў тым, што без дапамогі й рэальнага падтрыманьня другіх агульна-грамадзкіх групаў, у асаблівасьці сялянства, ня можна спадзявацца на ўдачны канец змаганьня. Імкненьне прыцягнуць на свой бок беларускае сялянства й было прычынаю зьяўленьня проклямацыяў на беларускай мове, якія сабою ў орыгінальнай форме выяўлялі шляхецка-нацыянальны рух. Для польскага зямельнага капіталу, якому ў самой Польшчы давялося ў першай палове XIX стаг. зыйсьціся з нямец­кім прамысловым капіталам, былі ворагамі маскалі і немцы. Змагацца на два фронты паасобку зямельны капітал ня мог. Прыцягненьне на свой бок сялянскае масы было зьдзейсьнена толькі шляхам соцыяльна-экономічных абяцанак, рэалізацыя якіх павінна была стварыць новыя формы для жыцьця вёскі беларускага сялянства. Зазначаючы ў сваіх рэволю­цыйных проклямаціях адмоўныя бакі жыцьця беларускага селяніна пад уладаю Маскалёў, аўторы проклямацыяў імкнуліся давесьці, што абарон­цамі беларускага народу былі адны толькі палякі, у чым пераканаць ся­лянства бязумоўна было немажліва. Гістарычныя факты казалі супроць палякаў. Рэволюцыйная агітацыя не ўдавалася. Галоўная маса сялянства была раўнадушна да агітацыі польскай шляхты. Астаўленая адна поль­ская шляхта была пабіта, і расійскі зямельны капітал у хаўрусе з ня­мецкім прамысловым капіталам, атрымалі поўную мажлівасьць для далей-