Старонка:Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

яго нацыянальнага адраджэньня. Гэтак намячаліся ў асяродку жыдоўскае масы два нацыянальна-культурных рухі. Адзін - абсолютная пакорнасьць; другі—бунт супраць прыгнячэньня ў імя політычнага й нацыянальнага вызваленьня.

Для прыгнечаных жыдоўскіх масаў зусім была відавочна немажлівасьць нацыянальнага адраджэньня без політычнага вызваленьня. Жыдоўскі нацыянальны й культурны рух, як і беларускі, пераплятаўся са­мым цесным парадкам з політычным рухам наогул, у якім жыдоўскім ра­бочым масам трэба аддаць першае месца. Рамясловы жыдоўскі пролетарыят, эксплёатацыя якога дасягнула к 90-м годам нячуваных разьмераў, выступіў пачынальнікам у барацьбе за політычнае вызваленьне, імкненьні й ступень значнасьці жыдоўскага нацыянальнага адраджэньня знайшлі найбольш яскравы адбітак у маладой мастацкай літаратуры на жыдоўскай мове. Жыдоўскія інтэлігэнты, большай часткаю паходзіўшыя не з буржуазных жыдоўскіх грамадзянскіх колаў, адбілі ў сваёй поэзіі і сваёй мастацкай творчасьці ўвесь страх быцьця жыдоўскіх народных мэсаў, усю бязвыхаднасьць становішча жыдоўства, у асаблівасьці жыдоўскіх кабет, запёртых у „мяжы аселасьці" гэтым новым жыдоўскім „гэтто", ня маючых мажлівасьці куды-б то ні было выйсьці. Жыдоўскае мастацкае слова абуджвала ў жыдоўскім народзе пачуцьці павагі да ўласнай нацы­янальнасьці і клікала к змаганьню за вызваленьне і асьвету. Жыдоўскія мастакі слова зьявіліся тварцамі жыдоўскае мовы. Яны абагацілі яе но­вымі словамі, яны надалі ёй нячуваную гучнасьць і прыгожасьць. Новажыдоўская мастацкая літаратура была вялікай важнасьці фактарам на­цыянальнага адраджэньня, яна выявіла лік маючыхся багацтваў духоўных сілаў, якія знаходзіліся ў захаваным становішчы ў прыродзе жыдоўскай рабочай масы. Але жыдоўскі пролетарыят, быўшы пад нячуваным уціскам польска-жыдоўскага прамысловага капіталу, галоўным чынам, дробнага й сярэдняга, задаўлены, замучаны быў ня ўсілах адгукнуцца на кліч ма­стакоў слова. Трэба было спачатку скінуць з плеч свайго народу іга політычнага і экономічнага ўціску для таго, каб затым настала эпоха нацыянальнага росквіту, эпоха буры й націску,—момант выяўленьня ўсіх творчых мажлівасьцяў жыдоўскага народу. Жыдоўскі пролетарыят пайшоў па шляху політыка-экономічнай барацьбы, вымагаўшай ад яго вялікага напружаньня ўсіх яго сілаў і вялікіх ахвяр і барацьбы, якая спачатку мела цяжкія напружаньні й нязначныя дасягненьні. Жыдоўскі пролетарыят у цьвёрдай упэўненасьці і ўпэўненай стапою ішоў да выз­начанай мэты з верай, што надыйдзе некалі дзень і адбудзецца політыка-экономічнае вызваленьне жыдоўскага пролетарыяту. Разьвіваючыся раўналежна з расійскім прамысловым рабочым рухам, жыдоўскі пролета­рыят, разам з расійскім пролетарыятам, дабіўся ўрэшце экономічнага й політычнага вызваленьня. Перад жыдоўскім пролетарыятам адчынілася прасторная дарога для нацыянальна-культурнага вызваленьня, для воль­нага выяўленьня ўсіх яго сілаў і здольнасьцяў, для нацыянальна-куль­турнай творчасьці. Жыдоўскі рабочы рух, пры адсутнасьці буйнага пра­мысловага пролетарыяту, ня меў добра спрыяючых папярэдніх умоў, як грунту для разьвіцьця самапазнаньня жыдоўскіх рабочых, так і для друж­най і моцнай атакі на капіталістах прыгнятацеляў. Першыя прыметы прабуджэньня жыдоўскага пролетарыяту належаць да сярэдзіны 80 гадоў мінуўшага стагодзьзя, але масавым і нацыянальна-політычным яно ро­біцца толькі з канца 90-х гадоў, з часу ўтварэньня ў 1897 г. жыдоў­скага рабочага саюзу Бунду, з часам ахапіўшага вельмі значны процант