Старонка:Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

скаму гандлёваму капіталу, які хоць і захоўваў свой кіраўнічы ўплыў на ўнутраны гандаль, але замежны гандаль быў вынят з сфэры яго ўплыву. Прыкладнасьць жыдоўскага гандлёвага капіталу да замежнага гандлю была нязначная. У эпоху свайго выдатнага ўплыву жыдоўскі капітал змог аддзяліць сябе ад прадстаўнікоў зямельнага капіталу і з'організавацца, чаму ў значнай меры спрыялі прывілеі в. к. літоўскіх, даваўшыя жыдоўскаму народу нацыянальна-тэрыторыяльную аўтаномію, якая ў свой чарод прывяла да зьяўленьня й далейшага разьвіцьця органаў жыдоўскага самакіраваньня. Пры слабым разьвіцьці гандлёвага капіталу, першапачат­ковыя жыдоўскія хаўрусы былі організованы на прынцыпе шырокай дэмократыі, але ў далейшым, з узростам гандлёвага капіталу, уплыў апош­няга ў жыдоўскіх хаўрусах павялічваецца, унутры хаўрусу адбываецца клясавае разьдзяленьне. Уся кіраўнічая, адміністрацыйна-судовая роля ў жыдоўскіх хаўрусах апынулася ў сфэры простага альбо ўскоснага ўплыву жыдоўскага гандлёвага капіталу. Выступаючы ў якасьці элемэнту, тры­маючага ў сваіх мацках усе ніткі ўнутранага гандлю, і займаючы ў дзяр­жаве абасобленае ад другога жыхарства становішча, жыдоўскі гандлёвы капітал стварыў сыстэму політыка-гаспадарчага прадстаўніцтва, якому даводзілася разьвязваць усе бягучыя пытаньні, зьвязаныя з экономічным, фінансавым і юрыдычным становішчам жыдоў у Рэчы Паспалітай. Польскі зямельны капітал, конкуруючы з жыдоўскім гандлёвым капіталам, займаў выключна антыжыдоўскую позыцыю, але польскі антысэмітызм ня меў значных размахаў і ня сьціскаў ні жідоўскага самакіраваньня, ні жыдоў­скага нацыянальна-культурнага разьвіцьця. Новы момант у гісторыі нацыянальна-культурнага жыцьця жыдоўства настае з моманту далучэньня Беларусі да Расійскай імпэрыі. Жыдоўскаму гандлёваму капіталу прышлося спаткацца з расійскім гандлёвым капіталам. Апошні, зьяўляючыся дык­татарам у Расіі на ўнутраным і часткаю на замежных рынках, не жадаў ні з кім конкураваць альбо дзяліцца барышамі. Страх расійскага гандлё­вага капіталу перад тым, каб не аслабіць свае позыцыі на ўнутраным рынку Расіі, вызначыў тую жыдоўскую політыку, якое трымаўся ад па­чатку XIX стагодзьдзя царскі ўрад. Руйнуючы жыдоўскія хаўрусы й не даючы жыдом грамадзянскіх правоў, уводзячы бесканечны лік усякіх абмежавальных норм, расійскі гандлёвы капітал захаваў для сябе дыкта­тарскае становішча на ўнутраным рынку. Але ўсё-ж-такі яму прышлося пайсьці на значныя ўступкі, каб уцягнуць жыдоўскі гандлёвы капітал у агульна-расійскае гаспадарчае жыцьцё, бо краіне вельмі патрэбны былі капіталы для гаспадарчага разьвіцьця пасьля ліквідацыі паншчыны. Расійскі гандлёва-прамысловы капітал быў змушай даць жыдом права жыхарства па ўсёй тэрыторыі, дазволіць займаць пасады лаўнікаў і сяброў земскіх і гарадзкіх упраў, а таксама вучыцца ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. Гэтыя ўступкі з боку гандлёва-прамысловага капіталу далі аграмадныя вынікі вялікай культурнай вартасьці. Жыдоўскія буржуазныя колы апынуліся ўцягнутымі ў вір агульнарасійскага экономічнага й куль­турнага жыцьця. Пачынаецца процэс асіміляцыі жыдоўскага элемэнту з расійскім. Жыдоўская буржуазія прымае пэўны ўдзел у тым культурным руху, якім была ахоплена расійская дробна-буржуазная інтэлігэнцыя. Яна імкнулася весьці змаганьне з усякімі забабонамі, абмяжоўваўшымі выяў­леньне індывідуальнасьці, змагаецца супроць абасобленасьці жыдоўства і стаіць за неабходнасьць прылучэньня жыдоўства да эўропэйскай культуры. Аполёгэт асіміляцыі й вызваленьня, жыдоўскі гандлёва-прамысловы капі­тал, быў ворагам жыдоўскай масе, жыўшай у „мяжы аселасьці" і ня пры-