Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4-я ДЗЯЎЧЫНА.
Горай будзе…

3-я ДЗЯЎЧЫНА.
Горай… паломіць нашы косьці.
Як хочаце…


∗     ∗
(Мкнецца бегчы, яе затрымлівае панскі слуга, які прыбег, каб папярэдзіць Людовіка).

ПАНСКІ СЛУГА (да дзяўчат).
Чаго за панствам выглядаць?

Дык дзе, ў якім баку?… Тут справа не да кпінаў!
Хутчэй кажэце!
(Трасе бізуном).

ДЗЯЎЧАТЫ.
Ня бачылі, мы толькі тут хвіліну…

ПАНСКІ СЛУГА (іронічна).
Ня бачылі… Хвіліну…
(Сурова).
Ён тут даўно гуляе!
Кажэце! Бо зараз кінеце свой кут,
у сьвет шырокі з торбамі…
(Да 1-й дзяўчыны).
Дзе пан, цябе пытаю?
(Імкнецца яе ўдарыць бізуном).