Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4-я ДЗЯЎЧЫНА.
Дык давайце песьню…
Бо сумна штось адным…

(Павольна пяюць песьню-трыо; адчуваецца глыбокі сум-няволя).

За жнівом у полі,
праца сьлёзы льле.
А мая няволя
песьню мне пяе.
Эх, сьпявай, няволя,
весялей сьпявай!
Мо‘ убачыць волю
наш забраны край.
Ой, гудзі дубрава,
вечар, ты сьпявай.
Церпіць баль крывавы
наш забраны край,
Эх, няволя-пане,
Ой, пакінь мяне!
Новы дзень настане
ў нашай старане.

(Раптам чуецца далёкі гоман-выкрык).

3-я ДЗЯЎЧЫНА.
Чакайце, што гэта за крык?

1-я ДЗЯЎЧЫНА.
Бяжыць, здаецца, хтосьці?!

3-я ДЗЯЎЧЫНА (перапалохаўшыся).
Слуга! Дзяўчаты, уцякаць!