Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗
Раптам убягае хлапец, які гнаўся за ім.

ІГНАТ (да панскага слугі).
Наважыўся ўцякаць?
(Кідае голас у той бок, адкуль прыбег).
Гэй, хлопцы, цівун тут!..
(Да панскага слугі).
Ты што надумаў, да пана іх?
Скаціна!
Апошні раз зірні на шумны сьвет…
Агонь палац глытае, табе трэба дзяўчына?
На споведзі мо‘ хочаш?

СЛУГА (хапаецца за рукі хлапца).
Пусьці, браток…

ІГНАТ (злосна).
Ні слова, гад!..

ДЗЯЎЧАТЫ.
Што здарылася?

ІГНАТ (цьвёрда).
Воля загуляла!

(Убягае грамада хлапцоў).

1-шы ХЛАПЕЦ (паказваючы на панскага слугу).
Давай яго сюды, мы зладзім самі з ім!

2-гі ХЛАПЕЦ.
Хоць і муры, а полымя гуляе…