Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4-я ДЗЯЎЧЫНА.
Аксана пашла з Янам,
бедная дзяўчына!
Разьбілі шчасьце…

3-я ДЗЯЎЧЫНА.
Як ён яе любіў!..
Жыцьцё, жыцьцё адна толькі хвіліна.

1-я ДЗЯЎЧЫНА.
Улан той чарнамазы, ці аднаго згубіў?
І хлопцы нашы бедныя, да званьня
з сіл выбіліся…

4-я ДЗЯЎЧЫНА.
Што цяпер пачаць?

1-я ДЗЯЎЧЫНА.
Вялікае паставілі заданьнем!

3-я ДЗЯЎЧЫНА.
Ці хопіць бедным сіл?

1-я ДЗЯЎЧЫНА.
Даволі ўжо трываць!

3-я ДЗЯЎЧЫНА.
Хадзем…

1-я ДЗЯЎЧЫНА.
Чаго? Як і заўсёды цябе у хаце знойдзе,
калі ён захоча, тут лепш пасядзім.
А тады праз поплаў, валам ціха пройдзем.