Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але пашла-б, у хаце, шчэ больш гора!
Я засталася… а віна-ж чыя?

3-я ДЗЯЎЧЫНА.
У той-жа дзень Сымонаву Ганулю
прыехаўшы салдаты згубілі… на век…
О, цяжкі крыж…

1-я ДЗЯЎЧЫНА.
У ланцугі закулі,
жывёлай стаў няшчасны чалавек.
Ня веру я, каб так і засталося,
І сягоньня, заўтра згіне гэты дым.

3-я ДЗЯЎЧЫНА.
Жыві і спадзявайся…

4-я ДЗЯЎЧЫНА.
Няўжо так давялося
нявольнікамі быць!

1-я ДЗЯЎЧЫНА.
О, прыдзе воля ўсім!

3-я ДЗЯЎЧЫНА.
Хадзем, дзяўчаты, вечарам блукацца,
хто ведае… а дома працы яшча шмат.

1-я ДЗЯЎЧЫНА.
Навошта жыць, калі усе баяцца!

3-я ДЗЯЎЧЫНА.
Ты сьмелая, а вось каб тут убачыў кат?