Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нажамі…
Не, ён сам,
ён сам памерці захацеў…


∗     ∗
Пяючы сумную песьню, павольна ўваходзяць чатыры дзяўчыны, але, угледзеўшы селяніна, зараз-жа перастаюць пяяць.

1-я ДЗЯЎЧЫНА.
Бедны, як любіў ён, як любіў ён сына,
працаваў, вучыцца можнасьць яму даў…

2-я ДЗЯЎЧЫНА (пра сябе).
Быў такі прыгожы… і адна хвіліна,
ад рукі няволі цяжка так сканаў.

(Падыходзіць да селяніна, прыгладжвае яму галаву, папраўляе вопратку. Селянін баязьліва адмахваецца рукамі з словамі: „Не, ён сам, ён сам…“ Дзяўчына яго супакойвае і незадоўга разам з ім выходзіць).

3-я ДЗЯЎЧЫНА (задуменная, на твары відаць прыбітасьць настрою).
Эх, ты, доля-доля…

1-я ДЗЯЎЧЫНА (глядзіць на селяніна, якога 2-я дзяўчына выводзіць).
Помста за цябе — затопіць у крыві…

3-я ДЗЯЎЧЫНА.
Цяжкі крыж!.. прыдзі, прыдзі ты, воля,
прыдзі, і хоць хвілінку з намі пажыві…

4-я ДЗЯЎЧЫНА.
Калі уцёк туды Васіль Пятроў з Рыгорам,
па іх сьлядох хацела бегчы я…