Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЕЛЯНІН.
А глуха бор шумеў…

МАРЫНА.
Цудоўны чалавек!..

ЛЮДОВІК.
Пакіньма, бачыш, звар‘яцеў.
А там ужо, вось чуеш, песьні, хоць праз сьлёзы.
Не! я ня стрываю, мушу іх спыніць.

МАРЫНА.
Пойдзем! Там ля возера шапочуць вербалозы,
будзем там за месячыкам, зоркамі сачыць.
(Пашлі).

СЕЛЯНІН (павольна становячыся на ногі).
Русалачкі вадзілі…
Ножкі цалаваў іх…
Надмагільны сьпеў…
…Нажамі…
(Баязьліва спыняюцца).
Не, ён сам,
ён сам памерці захацеў…
А шалясьцела сенажаць…
Дождж біў градам…
Во… званы хаўтурныя зьвіняць…
паны зьбіраюцца… Нарада…
…Народ ідзе… павесялеў…