Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Людовік.
Цяпер я зразумеў… Марына, у дзень шлюбу
прымушу я сваіх прысягу табе даць.
Ты думаеш, што я дрыжу, баюся згубы,
Марына, я гатоў хоць сёньня ваяваць.
Салдаты — слугі мне, і толькі адно слова —
сьмерць лютую глынуць бунтаўшчыкі,
І гэты будзе дзень, рашучы дзень, суровы,
ня будуць больш парогі біць і енчыць мужыкі…
Марына, бачу я — ты не даеш мне веры?
Вось зараз ніцма ляжа вёска прад табой.
Даволі ўжо цярпеў, даволі ўжо, праз меру,
Адна хвіліна! І толькі я з табой!

МАРЫНА.
Чакай!.. Хадзем адсюль зусім мы,
Туды, дзе возера палошча берагі.
Настрой такі ў мяне, я толькі так, любімы,
да сьмерці будзем разам, Людвік, дарагі…
(Прытуліліся і галубяцца).


∗     ∗
Селянін, прабудзіўшыся, узьняў галаву і баязьлівым голасам нібы просіцца:

О, не-не-не!.. яго вы не забілі,
ён сам, ён сам памерці захацеў…

МАРЫНА (спалохаўшыся).
Хто ён? Адкуль?
(Чуецца ціхі сьпеў дзяўчат).