Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАРЫНА.
Разам будзем слухаць, як стары бор пяе…

ЛЮДОВІК.
Разам, толькі разам, праз усе хвіліны
нашых дзён!

МАРЫНА.
Ці будзе толькі час?

ЛЮДОВІК.
Будзе і вялікі! О, мая Марына,
слугі верныя дадуць нам, праца іх для нас!

МАРЫНА.
Ты надзвычайна дзіўны, пэўны ўжо праз меру.

ЛЮДОВІК.
Думаеш, што шчасьце разаб‘юць нам басякі?

МАРЫНА.
Ня думаю, але… я веру і ня веру.

ЛЮДОВІК.
Разьбіць жыцьцё? Патвойму, разьбіць вякі?
Марына, не чакаў… Мы будзем жыць шчасьліва.
Ты глянь кругом — гэта-ж усё тваё!

МАРЫНА.
Заўсёды, дзень у дзень будзе бурлівым,
а знача, так і праз усё жыцьцё…