Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паганю скаціну… хай паўзе дамоў…
А у вёсцы, пэўна, навіна чакае,
ня было і дня, каб ня лілася кроў.
О, крывавыя паны разводзяць штукі,
каб расказаць — ня стане ў сэрцы слоў:
Гарачае жалеза суне табе ў рукі,
тут табе дзяўчына і гуляй ў любоў…
(Ківаючы галавой, ідзе на выган).


∗     ∗
Трымаючыся за рукі, уваходзяць паніч Людовік і яго паненка Марына.

ЛЮДОВІК.
Вось толькі тут,
вось толькі тут з табою
я чую, як ніколі, спакайней сябе…
Прыгожы кут!
У вечным супакоі
нявольна забываешся аб дзікай барацьбе.

МАРЫНА (упіваючыся захадам сонца).
Якое хараство, павольна дзень зьнікае,
Людовік, глянь, які цудоўны ўзор!

ЛЮДОВІК (нібы злосна).
Заўсёды ўвечары на зоры паглядае
хамства адзічэлае, выходзячы на двор.
Хадзем, Марына, сядзем тут на ўзгорку,
будзем выглядаць, як месяц усплыве…
Разам адшукаем свайго шчасьця зорку.