Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Канаркі“ яго сына шомпалам паролі,
язык скрывавілі і змусілі сьпяваць.
Пасьля паапякалі маладыя пяты:
— ну, танцуй, хлопаку, — той раве ў іспуг…
Ой, ня раз паляк той дый прыкладам катнуў,
Ня стрымаў — ня вынес — выпусьціў свой дух.
Бацька змучаны, ну вось і стаў вар‘ятам,
як лясун блукае ў гэтым вось ляску:
Жалю ня было-б, каб быў ён пан багаты —
але, адна-ж галота, вецер у таку.

СЕЛЯНІН (спрасоньня).
О, не-не-не! Яго вы не забілі,
ён сам, ён сам памерці захацеў…

ТАДЭУШ.
Заўчора і каваль ад панскае прынукі
пабіты, змучаны у хату прыдыбаў.
І ўвечары злажыў худыя свае рукі —
і дужы быў, і ўсёткі ня стрымаў.
Адно вось моладзь з чырвані істужкі
ўзьдзене, кажучы — „для новага жыцьця“…
Паніч аднойчы мне: „лаві ты іх, як птушак,
і станеш мне, як роднае дзіця“.
Але стары я ўжо, а ўсёткі сэрца маю,
і здраднікам з пракон вякоў ня быў!..
Цяпер ужо і песень не сьпяваю,
ня любы мне і крык маёй трубы…
(Паглядае на Захад).
Э-э… тут ужо і сонца за гару сядае…
(Устае).