Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2-гі ХЛАПЕЦ.
На пераможны шлях!

ІГНАТ.
У нас яшчэ адно пытаньне,
дзе назначыць заўтра збор?

3-ці ХЛАПЕЦ.
Заўтра збор у нас ня ў тайне,
дык спаткацца ля Трох Гор.

ІГНАТ.
І адтуль, сабраўшы сілу,
Толькі сьмела!

3-ці ХЛАПЕЦ.
Ня спужаць!

4-ты ХЛАПЕЦ.
Возьмем пана мы на вілы!

2-гі ХЛАПЕЦ.
Нам нястрашна ваяваць!

Сьвет зьнікае… Паступова зьяўляецца зноў.

∗     ∗
Той-жа сасоньнік. Сонца кідаецца ўвечар. На ўзгорку сядзіць панскі пастух Тадэуш, а ля яго ў зеляніне сьпіць няпрытомны селянін. Тадэуш абвешаны пастуховымі прыладамі.

ТАДЭУШ (глядзіць на селяніна).
Сьпіць бядак… Такая наша доля!..
Ня змог ліхой бяды стрываць!