Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3-ці ХЛАПЕЦ.
Барацьбе шырокі шлях!

ІГНАТ.
Заўтра па ўсёй Беларусі
ўсе, як адзін атрад.

2-гі ХЛАПЕЦ.
Пачынаюць!

ІГНАТ.
І ў гэтай завірусе
нам трэба ўсё, што ёсьць, забраць…

4-ты ХЛАПЕЦ.
Калі сяляне пойдуць з намі…

2-гі ХЛАПЕЦ.
Сяляне будуць!

ГАЛАСЫ.
Пераможам!

4-ты ХЛАПЕЦ.
Няхай жыве чырвоны сьцяг!

3-ці ХЛАПЕЦ.
Беларусь ім ня стрыножыць!

4-ты ХЛАПЕЦ.
Выйдзем!