Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зазаве ў свае палацы,
бізуном цябе зьбівае, —
сябе й жонку забаўляе…

ІГНАТ.
Так, браты, крывавыя забавы,
такіх забаў даўно ня бачыў сьвет…
Услухайся, гудуць сталётнія дубравы,
дый маладняк гудзіць — да барацьбы заве.
Не! Не ўстаяць ім перад сілай працы!
Не абароніць іх „усемагутны бог“.
Прыгнечаныя ўсе на дэмонстрацыю —
На апошні — сьмела ў бой!
Прыдзе к нам дзень новага жыцьця,
і ўтворыць новую вялікую пару,
ўзьвіецца наш — чырвоны сьцяг,
і аб‘яднае Беларусь!

3-ці ХЛАПЕЦ.
Калісьці казкі нам казалі,
што пан людзей кідаў на гандаль.
Цяпер мы гэта самі бачым —
гандлюе намі паноў банда.

ІГНАТ.
Ты, Якім, уладзь з аружжам,
заўтра ўздрогнецца зямля!

4-ты ХЛАПЕЦ.
Калі праца пойдзе дружна!