Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Уздымайце агнём завіруху —
у полымі згіне прыгон.
Гэй, бедната, слухай!
— Б‘юць званы новых дзён!

Голас змаўкае. Зьяўляецца сьвет: унізе палае вогнішча-касьцёр. Сасоньнік. На ўзгорку сядзяць вясковыя хлопцы. Высокі стройны хлапец — Ігнат, з чорствым, але выразным тварам — ён атаман моладзі.

ІГНАТ.
І так, хлопцы, толькі сьмела,
празьвініць і наш удар.
Панаваньне банды белай
зьнясе агонь — нібы вада!

Ня вечна плакаць за сахою,
ня вечна нам цярпець прыгон.
Ім не зраўняцца з сілай маладою, —
а гэтай сілы — не адзін мільён.

Сонца кроўю налілося,
над голай вёскаю, —
як жырны пан дрыжыць.
Там! На Меншчыне —
зьвіняць калосься,
у нас дзе глянь —
адны крыжы.

2-гі ХЛАПЕЦ.
Ты працуеш, пот ліецца,
пан здаволены сьмяецца,
раптам штось не спадабае
і цябе тут — сына працы