|
Дзея адбываецца ў Заходняй Беларусі. Малады сасоньнік. Ноч. Цёмна. Чуецца бадзёры голас-кліч:
Б‘юць званы новых дзён,
гэй, бедната, слухай!
Надыходзе час помсты,
паўстаць надыходзе час.
Помсту шрапнэляю вострай
Кідай паном з пляча.
Ня плач сьлязою цноты,
ня згінайся ў паяс бядзе.
Беларусь — не стаячае балота,
У Беларусі — ня ў ціхай вадзе!
Выходзь з падвалаў падпольле
на вольны, здабыты шлях,
Уздыхне размахам прывольля
Беларусі Заходняй зямля.
Сялянін — выходзь з сякерай,
рабочы — молат бяры.
Узламайце скаваныя дзьверы —
там чырвань новай зары.
|