Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Знаем мы, ў палацах
крыецца яднаньне
майстраў провокацый,
лютасьці й выгнаньня.

Толькі дзеці працы
сёл, мястэчак, местаў
сілай дэмонстрацый
шлюць свае протэсты.

Хай гучыць нястрымна
глеба пад нагамі:
лепшы сын краіны
сёньня катаржанін.

Хай разьлёгся вужам
дрот, радзіўшы стогны.
Але не, ня здужаць
Беларусь мільёнаў.

Чую я заўсёды
чую й ня дзіўлюся —
ўзойдзе й там пагода
Савецкай Беларусі.

|}