Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПАНСКІ ПАДАРУНАК.

(Да прысуду над „Грамадой“).

І ляціць бязьмежжам
вецер, як на крыльлях.
— Межы, толькі межы
думкі засланілі.

Там забралі права
думаць, толькі думаць!
Чорная расправа —
панскі падарунак.

З панскага абліччу
дай сарвем завесу, —
колькі там налічым
жудасных процэсаў.

Чую крык нястрымны
полем і лясамі:
лепшы сын краіны
сёньня катаржанін.

Ляскаюць кайданы
ў катаргу магнаты,
люд закатаваны
гоняць з казэматаў.