Старонка:У прасторы (1926).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жалеза на наш завод. Але гэта, зразумела, ня ўсё. Рудакоп дастае руду ня голымі рукамі, у яго маюцца арудзьдзі; у шахту (а, хлопцы, ведаеце, што гэта за шахта, не? дык раскажу: жалезная руда знаходзіцца глыбока пад зямлёю і перш, чымся яе дастаць, капаюць прабоіну глыбока ў зямлю, часам да соткі-другой сажняў, і там рудакопы кіркамі выламляюць руду, робячы лёхі пад зямлёю. Гэта прабоіна і завецца шахтай) рудакопа спушчаюць пры помачы машыны, яе робяць новыя соткі рабочых. Акрамя гэтага, тыя працаўнікі, якія заняты дабываньнем руды і жалеза, самі хлеба не пякуць, ботаў ня шыюць, палатна на адзежу ня ткуць — для іх гэта робяць новыя соткі рабочых!

— Во дзе політычную экономію разводзіць! — прабурчэў Міхась (недарма ён політшколу другой ступені скончыў, прыгадзілася!).

А той самы сакратар:

— Затым, калі жалеза прывязуць да нас у завод, яго складаюць вось тут у складзе; у мінулым годзе з запасаў зьбіліся — ледзь ня прыходзілася работу спыняць, затое сёньня пра гэта клапаціцца ня прыходзіцца адны са складу жалеза выдаюць майстром: робяць вінцікі, другія — гайкі, трэція — чыгун плавяць вось у гэтай печцы, чацьвертыя — формы для адліўкі з чыгуну асобных часьцін плугу, альбо сячкарні ці малатарні строяць, пятыя — адліваюць, шостыя — вось у кузьні электрычным