Старонка:У прасторы (1926).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

молатам з сілаю да тысячы пудоў нарогі куюць, сёмыя — машыны ці плугі з паасобных часьцін складаюць у вадно цэлае, восьмыя — фарбуюць, дзевятыя — пакуюць, дзесятыя — на чыгунку адвозяць.

І ўжо з нашай крамы альбо ў коопэратыве сяляне купляюць сельска-гаспадарчыя машыны гатовенькімі, чысьценькімі, бліскучымі.

— Вось бачыце, таварышы, — скончыў сваё тлумачэньне сакратар, — якое шырокае супрацоўніцтва існуе ў гарадзкіх рабочых, каб даць селяніну і ў тэрмін, і добрую машыну для апрацоўкі яго поля, чысьценькай, гатовай, на якой маецца штэмпэль нашага „Мэтпрому“.............

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Мікола і Міхась, ідучы да хаты бойка гутарылі. Аб чым-жа?

— А ведаеш, Міхась! да чаго я дадумаўся, — казаў. Мікола, што, каб у вёсцы такое супрацоўніцтва было, — мы-б гораду і ў тэрмін, і добрага хлеба, быдла, сьвіней маглі-б даць. Вядомая справа, кожны-б сваю вёў-бы, адказваў перад другімі за яе…

— І што значыць, ты брат, політвучобай ня цікавіўся! Пачытаў-бы ну ты, „Політшколу комсамольца“!

— А, папраўдзе, і ня думаў я над гэтым ніколі, покуль у горад не папаў, покуль ня ўбачыў, не раскусіў гэтага жыцьця гарадзкога рабочага.