Старонка:У прасторы (1926).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IV

У Віцебску на Канатнай вуліцы маецца шыльда:

Мэтпром

Вісіць яна на браме, а як увойдзеш на двор, дык угледзіш соткі плугоў, малатарань, веялак, ды ай-яй чаго ты толькі ня ўгледзіш!

Гэта-ж самае ўгледзілі і нашыя Міхась ды Мікола, будучы на экскурсіі, у ліку ўжо слухачоў курсаў, якая наладжана была ня так то і даўно (калі яна наладжана была, гэта й ня цікава, усё роўна калі).

Паслухаем пра гэтую экскурсію на завод „Мэтпром“, які вырабляе мэталёвыя сельска-гаспадарчыя прылады з вуснаў сакратара комсамольскай заводзкай ячэйкі:

— Завод наш адзін са значных на Беларусі. Працуе ў ім звыш тысячы рабочых, кожны заняты сваёй працай. Ну, возьмем хаця-б вінцік для плугу. Паглядзіш на яго — эт, глупства… а на справе — колькі ў ім самай разнастайнай працы! — Вінцік робіцца з жалеза, а жалеза выплаўляецца з руды, а значыць, у вінціку захоўваецца кавалак працы рудакопу, які дастаў руду з глыбіні зямлі; працаўніка, які перавёз яt на плавільны завод; майстра, які плавіць руду; рабочых, якія прывезьлі