Старонка:У прасторы (1926).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Насільшчык хоць і нёс яго ванзэлак, але таму, што меў права разважаць так: буржуй, нэпман ты, сволач…

Хлопцы вышлі з вакзалу. Трамвай-бы чакаў іх, але яны ня селі ў яго, разважаючы:

— Пяшочкам, пяшочкам лепей! Дый капейка лішняя ў кішэні застанецца!

І пашлі хлопцы пяшочкам па вуліцы, а вуліца, што ад вакзалу ў горад вядзе, так і завецца — Вакзальная.

Глядзяць хлопцы, дый веры сваім вачом не даюць — народу, дык — ай-яй колькі; магазынаў, крам, крамак — дык не пералічыш!

— Ірысы, сьлівачныя ірысы! пара на капейку, каму нада сьлівачныя ірысы! — прагудзела пад вушамі Міколы.

— Сапагі, бацінкі чышчу, галёшы чыню, шыку на рубль, бляску на два даю! — каму сапагі, бацінкі, карманы вычысьціць-пачысьціць, — седзячы ў браме, расьпінаўся малады армянін.

— Яблыкі, ігрушы, сахарны шакалад, мядовы мармалад — дзёшава, танна! — выкрыквала іржавым голасам старая бабуля з зашмальцованымі рукавамі…

Хлопцы апынуліся ў новым, незразумелым, для іх, пасьля вёскі, сьвеце сьвеце незразумелым…