Старонка:У прасторы (1926).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вакзалы ў палякоў.

Узрыў…

Гэта палякі ўзрывалі Серабранскі мост.

Хмары пылу над горадам.

Па вуліцах лётаюць з вінтоўкамі партызаны. Нарэшце гутарку весьці пачаў з палякамі бальшавіцкі бранявік. Сваймі сталёвымі словамі ён прымушае палякаў замоўкнуць і на вакзалах. Палякі адступілі, падпаліўшы „пакгаўзы“[1]. Сьмярдзіць гаручае амэрыканскае сала, сьмярдзіць шаўро, хром, пшаніца, грэцкія крупы, кава, цукер… Блізка падыйсьці нельга.

Палякаў у горадзе няма.

Дзе-ні-дзе ўглядаеш чырвонаармейца.

— А, здорава мы ім, маць іх растакую, усыпалі, — адказвае запылены чырвонаармеец у гутарцы.

А на трэці дзень пераехаў з Смаленску Рэволюцыйны Камітэт.


Менск ажыў.


  1. Чыгуначныя склады.