Старонка:У прасторы (1926).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вунь купа хлапцоў прымацоўвае на даху дома кулямёт. Гэта ён, калі патрэбна будзе, застрыколіць то працяжна, то нэравов — та-та та-та-та…

Надыходзіць раніца. Перастрэлка ўжо ў горадзе чутна.

Бальшавікі на Пярэсьпе.

Палякі ў акопах.

Атака.

Палякі ўцякаюць па чыстым полі?

Бягуць да рэчкі.

Кідаюцца.

Ужо бальшавіцкае „ўра“ чутно на аколічных вуліцах Менску.

Палякі кідаюцца ў Сьвіслач, хто плыве, хто ідзе.

Бальшавікі па пятах.

Адстрэльваюцца.

Зноў атака.

Паветра прарэзвае польская шрапнэль.

Кучка чырвонаармейцаў зьнікае ў пылу, паднятым шрапнэльлю.

Іншыя наступаюць. Лязгочыць кулямёт.

Сьвіст куль.

Гам.

З боку гораду дым.

Пажар навокал.

Месца ўжо тое, адкуль наступалі чырвонаармейскія часткі, — далёка.

„Паны“ ўцякаюць.

Частка гораду ўжо ў руках бальшавікоў