Старонка:У прасторы (1926).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЛІПНЁВЫЯ ДНІ

Хіба-ж гэта калі забудзецца…
(А. Вольны, „Міколка“)

∗     ∗

Яшчэ напярэдадні насіліся па Менску чуткі:

„Бальшавікі хутка прыдуць“.

„Бальшавікі ўжо ў Барысаве“.

„Бальшавікі ідуць на Менск“.

А ў пацьверджаньне гэтых чутак, у пацьверджаньне іх праўдзівасьці жыхар бачыў, як белапольскае войска і ўстановы сьпешна выяжджалі з Менску — эвакуаваліся.


∗     ∗

Мёртвы горад. На вуліцах ані чалавека. Усе жыхары пахаваліся па скляпох, пазапіраліся ў кватэрах, чакаюць рашучага моманту.

Калі ўжо прыдуць бальшавікі — у думках працоўнай часткі гораду.

Калі ўжо мінецца гэтае ліхалецьце, зьдзекі, калі пачуем на вуліцах гукі пролетарскага гымну — у кожнага з іх у думках.

А на вакзале апошні цягнік. Гэта ад‘яжджае „вяльможнае панства“. Лятуць у вагоны скрынкі, клумкі. Ціскаюцца „паны“, „пані“, „паненкі“.

— Кеды едзем? Ох, жэбы тылько большэвіцы нас не окрэнжылі, ой, матка боска, зьмілуйсе